Мінскі кінатэатр "Кастрычнік" зачыніўся на рэканструкцыю

Кіраўніцтва "Кастрычніка" кажа, што падчас рэканструкцыі крэслы заменяць на больш камфортныя, шырэйшыя. Сцены залы будуць пафарбаваныя, экран —  павялічаны. Таксама гледачоў чакае такое новаўвядзенне, як падсвятленне нумара шэрагу.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, самая вялікая кіназала сталіцы пасля абнаўлення ўжо 8 Сакавіка пацешыць кінаманаў адразу трыма прэм'ерамі.