Мінскі рабочы сарваўся з даху, калі займаўся крадзяжом

Як інфармуе БЕЛТА, мужчына развозіў груз і каля аднаго з цэхаў убачыў на зямлі зліткі. Без доўгіх развагаў ён схаваў знаходку каля плота. Па заканчэнні змены трактарыст вярнуўся да сваёй схованкі. Скрадзенае ён закінуў на дах аднаго з будынкаў, разлічваючы такім чынам вынесці яго за тэрыторыю заводу. Аднак калі сам зламыснік залазіў на дах, ён зачапіўся нагой за край шыферу і зваліўся на зямлю. Самастойна падняцца рабочы не змог, бо пры падзенні пашкодзіў спіну.

Ужо ў лякарні мужчына распавёў, што на злачынства пайшоў праз цяжкое матэрыяльнае становішча. На трактарыста пачалі крымінальную справу — яму пагражае зняволенне да 4 гадоў.