Мінскіх прадпрымальнікаў, якіх трымалі ў закладніках, выкупілі за 100 млн
Праваахоўнікі кажуць, што злачынцы дзейнічалі вельмі прафесійна.
Яны хавалі твары пад маскамі, карысталіся мабільнымі тэлефонамі, зарэгістраванымі на падстаўных асобаў.
Як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", у закладнікі дваіх прадпрымальнікаў узялі іх партнёры, з якімі яны не пажадалі дзяліцца прыбыткам. Таму грошы "выбіваліся" ў сваякоў мужчын, якіх да атрымання выкупу трымалі ў закінутым доме ў Дзяржынскім раёне. Пасля атрымання 100 мільёнаў рублёў прадпрымальнікаў выкінулі з аўтамабіля на трасе.