Мінскім "фізкультурнікам" павысяць заробкі
Работнікаў сталічных устаноў фізкультуры і спорту чакае павелічэнне заробкаў. На гэтыя мэты з бюджэту Мінску вылучаць 3,1 мільярда рублёў.
Пра гэта паведаміў начальнік фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкаму Аляксандр Кернажыцкі.
Кернажыцкі: “Павышэнне заработнай платы ва ўстановах фізічнай культуры і спорту, 3,1 мільярда неабходна. Таксама дадаткова вылучаецца на рамонт басейна на вуліцы Жудро 1,6 мільярда рублёў”.