Мінскія будаўнікі будуць працаваць у тры змены і без выходных

Па словах старшыні гарадскога камітэта будаўніцтва і інвестыцый Аляксандр Даменікана, дзякуючы новым мерам у сакавіку павінна быць пабудавана ўтрая больш жылля, чым у лютым.

Даменікан: "Пры плане лютага, з улікам адставання за студзень, увесці ў эксплуатацыю 75 383 квадратных метры жылля ўведзена ў эксплуатацыю 59 100 кв.м. Не пачата будаўніцтва 26 жылых дамоў. На сакавік месяц неабходна ўвесці 180 000  кв.м жылля".