Мінскія дынамаўцы Іргл і Каралахці згуляюць у матчы ўсіх зорак КХЛ

Нападнік мінскага "Дынама" Збынек Іргл і абаронца Ерэ Каралахці будуць гуляць у камандзе рыжскага дынамаўца Сандзіса Озаліньша, нагадвае БелаПАН. Каманду будзе складацца з хакеістаў клубаў Заходняй канферэнцыі. За тры дня да матчу Іргл замяніў свайго аднаклубніка Джэфа Плата, які атрымаў траўму ў матчы супраць "Ак Барса".

З-за траўмы не зможа згуляць за каманду Озаліньша і брамнік беларускай зборнай і ніжагародскага "Тарпеда" Віталь Коваль.

У складзе каманды Сяргея Фёдарава, якую складаюць хакеісты Усходняй канферэнцыі, выступіць беларускі нападнік омскага "Авангарда" Аляксей Калюжны.