Мінскія падлеткі рабавалі аднагодкаў — футбольных заўзятараў
Фрунзенскі райаддзел Следчага камітэта пачаў некалькі крымінальных справаў.
У справе фігуруюць падлеткі 15-17 гадоў, паведамляе БелаПАН. Следчыя кажуць, што падазроныя дзейнічалі прынамсі дзвюма групамі. У кастрычніку і лістападзе яны некалькі разоў абіралі іншых непаўналетніх.
Падлеткі называлі сябе фанатамі вядомых беларускіх футбольных клубаў, праз інтэрнэт знаёміліся з іншымі непаўналетнімі фанатамі, прызначалі ім сустрэчы каля станцый мятро і ў рэстаране "Макдональдс" на вуліцы Прытыцкага. Там будучым ахвярам прапаноўвалі купіць вопратку з атрыбутамі клубаў. Насамрэч пры сустрэчы, пагражаючы сілай, яны забіралі шалікі, шапкі, майкі і байкі з клубнай атрыбутыкай.
Некаторыя падазраваныя трапілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Астатніх адпусцілі пад абавязанне пра яўку.
Фота — cursorinfo.co.il