Мінскія школьнікі з наступнага тыдня будуць ездзіць у метро бясплатна
Мінюст ухваліў рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў наконт бясплатнага праезда школьнікаў на грамадскім транспарце па горадзе.
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста, права на бясплатны праезд на грамадскім транспарце даецца на падставе даведкі пра тое, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам або выхаванцам установы адукацыі.
Рашэнне набудзе моц на наступным тыдні, пасля яго афіцыйнага апублікавання.