Мінскую “Дзяўчынку з парасонам” вырашылі кланаваць
Некалькі дзён таму мінакі, якія гулялі ў сталічным Міхайлаўскім скверы, не знайшлі на звыклым месцы знакамітую скульптуру Уладзіміра Жбанава.
Як высветліў тэлеканал СТВ, скульптуру дэмантавалі, каб зрабіць копію, якую ўсталююць у санаторыі “Беларусь” у Сочы. Работы адбываюцца на Мінскім скульптурным камбінаце. Над клонам працуюць з раніцы да позняга вечара.
Арыгінал таксама адрэстаўруюць і дзяўчынка з парасонам вернецца на месца сваёй прапіскі ў Міхайлаўскі сквер ужо на наступным тыдні.