Мінздароўя Украіны хоча вярнуць Цімашэнку з лякарні за краты

Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, за 9 месяцаў у лякарні экс-прэм'ер Украіны атрымала вялікую колькасць фізіятэрапеўтычных працэдур. Таксама ў міністэрстве адзначаюць, што рэкамендацыі нямецкіх лекараў з клінікі "Шарытэ" пра аб'ёмы і тэрміны рэабілітацыі Цімашэнкі былі выкананыя ў поўным аб'ёме, перадае ВВС.

Нагадаем, 11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі раённы суд Кіева асудзіў Цімашэнку на сем гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай у перавышэнні паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе.

У траўні 2012 года Цімашэнку перавялі з калоніі ў Цэнтральную клінічную лякарню №5 Харкава.

Фота — atv.odessa.ua