Мірны і Нестар прайгралі ў другім матчы выніковага турніру АТР

7 лістапада беларускі і канадскі тэнісісты прайгралі брытанцу Джонатану Марэю і датчаніну Фрэдэрыку Нільсэну — 6:7 (3:7), 6:4, 10:12 (тай-брэйк).

Як нагадвае БелаПАН, 5 лістапада ў стартавым паядынку Мірны і Нестар узялі верх над шведска-румынскай парай Роберт Ліндстэт / Хорыя Тэкаў.

Заключны паядынак папярэдняга раўнда беларус і канадзец правядуць супраць індыйцаў Махеша Бхупаці і Рохана Бапанны.

Фота — interfax.by