"Міс свету — 2011" стала прадстаўніца Венесуэлы, беларуска не ўвайшла ў топ
Самай прыгожай дзяўчынай свету прызнаная прадстаўніца Венесуэлы — 21-гадовая Івіян Лунасол Саркас Калменарэс.
Фінал 61-га конкурсу прыгажосці адбыўся ўвечары 6 лістапада ў Лондане. Як адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы, сёлета ў ім удзельнічаў рэкордны лік прыгажуняў — 122.
Беларусь на конкурсе "Міс свету" прадстаўляла 21-гадовая гамяльчанка Настасся Харланава. Яна студэнтка 5-га курсу Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Аднак у топ-сямёрку ўдзельніц беларуска не прайшла.