Містыка: На Беларускай валютна-фондавай біржы патаннеў долар
Курс долара ЗША на таргах БВФБ 16 жніўня знізіўся на 15 рублёў.
Цяпер ён там каштуе 5.013 рублёў. Па дадзеных БВФБ, аб'ём таргоў, у якіх удзельнічалі 24 банкі, склаў 30 млн. 627тыс. долараў (попыт – 30 млн. 627 тыс., прапанова - 31 млн. 712 тыс.).
А вось еўра расце. За сёння адразу на 23 рубля. Цяпер еўрапейская валюта на беларускай біржы каштуе 7.211 рублёў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем таксама, што на чорным рынку кошты зусім іншыя. За долар даюць каля васьмі тысяч, а за еўра амаль адзінаццаць.