Мітрапаліта Філарэта просяць заступіцца за Канавалава і Кавалёва

Ён  просіць, каб кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы дапамог захаваць жыццё абвінавачваным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

Па словах Жукоўскага, якія перадае БелаПАН, няма важкіх доказаў віны Канавалава і Кавалёва, хоць пракурор і патрабуе для іх смяротнага пакарання. Таму праваабаронца просіць мітрапаліта не дапусціць магчыммай расправы над гэтымі людзьмі.

Ён таксама просіць кіраўніка БПЦ азнаёміцца з публікацыямі ў прэсе наконт справы "тэрарыстаў". Жукоўскі мяркуе, што "існуе вялікая верагоднасць паўтору памылак мінулага, калі расстрэльвалі нявінных, як было ў выпадку з віцебскім маньякам Міхасевічам".