Міжнародны дзень абароны жывёлаў адзначылі ў Гродне
2 кастрычніка грамадскае аб’яднанне “Адданае сэрца” разам з гродзенскім заапаркам правялі акцыю “Выратуем бяздомных жывёлаў разам”.
Наведвальнікаў заапарка пазнаёмілі з дзейнасцю ініцыятывы, распавялі пра стан бяздомных жывёлаў у Гродне. Асаблівую ўвагу сябры “Адданага сэрца” звярнулі на праблему адсутнасці прытулку для бяздомных жывёл.
Адзначым, што ў Гродна існуе толькі пункт часовага ўтрымання жывёлаў пры спецаўтагаспадарцы. Згодна з яе правіламі, калі на працягу пяці дзён для іх не знаходзяць гаспадара, жывёл усыпляюць.