Міжнародны крымінальны суд патрабуе выдаць галоўнага шпіёна Кадафі
Гаворка ідзе пра былога начальніка разведкі Кадафі Абдулу Сэнусі.
Суддзі МКС заявілі, што яны заклікалі лівійскія ўлады прыступіць да неадкладнага перавозу спадара Сэнусі ў суд, перадае Радыё "Свабода".
Калі ўлады Лівіі адмовяцца зрабіць гэта, Міжнародны крымінальны суд абяцае звярнуцца па падтрумку да Савета Бяспекі ААН.
Раней суд выдаў ордэры на арышт Абдулы Сэнусі і Сейфа аль-Іслама, сына Муамара Кадафі. Паўнамоцтва на гэта суду даў Савет Бяспекі ААН. Іх абодвух вінавацяць у значынствах супраць чалавечнасці падчас вайны ў 2011 годзе, якая скончылася падзеннем рэжыму Кадафі. Лівія хоча судзіць іх сама.
Фота — AFP