Моладзь Лунінца заклікае арганізаваць незалежнае назіранне за выбарамі
І запрашае ўсіх далучыцца да гэтай ініцыятывы (відэа).
Каб заклікаць далучыцца да ініцыятывы як мага больш людзей, маладзёны знялі відэаролік, у якім яны прапануюць незалежна ад розных палітычных сіл, уладных структур і арганізацый правесці ўласнае назіранне за парламенцкімі выбарамі.
Маладзёны падкрэсліваюць, што ініцыятыва створаная на энтузіязме мясцовых актывістаў і не каштавала ніводнага рубля.