Моладзь не хоча ісці вучыцца на муляроў і слесараў

У Мінску дакументы будуць прымаць ажно да 1 верасня. У камітэце адукацыі Мінгарвыканкаму тлумачаць, што сёлета сітуацыя значна пагоршылася. На некаторыя спецыяльнасці недабор больш за 50%.

Незапатрабаванымі спецыяльнасцямі сталі муляр, мантажнік ліфтаў і электрычных пад’ёмнікаў, слесар. Паводле інфармацыі будаўнічага ліцэю № 5 Маларыты, з кожным годам набор усё слабейшы. Ужо некалькі гадоў запар там бяруць усіх абітурыентаў, якія падаюць дакументы, перадае Белсат.