МУС Казахстана: непарадкі ў краіне спыненыя

У выніку падаўлення ўчорашніх пратэстаў затрымалі каля 70 чалавек. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 10 чалавек, ёсць параненыя, у тым ліку паліцэйскія. Група хуліганаў напала на мірных жыхароў, якія ўдзельнічалі ў святкаванні 20-годдзя Незалежнасці краіны. Пратэстоўцы спалілі некалькі будынкаў. Аднак праверыць гэтыя звесткі няма магчымасці, бо ва ўсім Казахстане заблакаваныя сайты незалежных СМІ, адключаны Твітар і тэлефонная сувязь з горадам Жанаазен.

Напярэдадні паведамлялася, што ў горад, які знаходзіцца ў 2000 кіламетрах ад сталіцы краіны Астаны, увялі спецчасткі і бронетэхніку ўнутраных войскаў. Генпракуратура Казахстану завяла крымінальныя справы па факце інцыдэнту.

Нагадаем, што 16 снежня на галоўнай плошчы Жанаазена сабраліся больш за 3000 чалавек. Удзельнікі мітынгу патрабавалі паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча працаўнікоў нафтавай прамысловасці.