МУС: Пасля тэракту ў Беларусі канфіскавана больш за 150 выбуховых прылад

Як нагадаў сёння журналістам міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў, пасля выбуху 11 красавіка праводзіцца адмысловы комплекс аператыўных мерапрыемстваў "Арсенал". У выніку канфіскаваныя 174 адзінкі незарэгістраванай зброі, больш за 90 тыс. боепрыпасаў, 10 кг выбуховых рэчываў, больш за 150 выбуховых прылад. Грамадзяне добраахвотна здалі 314 адзінкі незарэгістраванай зброі, 212 зарэгістраванай і больш за 100 тыс. боепрыпасаў.

Як паведаміў міністр, па розных фактах распачатыя дзясяткі крымінальных справаў, перадае БЕЛТА.