МУС: У Беларусі ўсё больш людзей займаюцца прастытуцыяй
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Коўтун.
Прычым, па яго словах, больш становіцца не толькі жанчын, але і мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй, перадае БелаПАН.
Так, на працягу 2012 года міліцыя выявіла 140 чалавек, якія займаюцца прастытуцыяй. У органах МУС на ўліку стаяць 1830 чалавек, якія займаюцца сэкс-бізнэсам, у тым ліку 700 — у Мінску. Гэта на 90 больш, чым год таму. Сярод іх 20 мужчын, якія аказваюць гетэра- і гомасексуальныя паслугі.
Таксама Коўтун паведаміў, што падчас рэйдаў міліцыянты затрымліваюць у Мінску за ноч каля 50 прастытутак. Іх караюць штрафамі — ад 2 да 5 мільёнаў (ад 20 да 50 базавых велічыняў), а таксама адміністрацыйнымі арыштамі.