МУС выявіў крадзяжы падчас рэканструкцый малочна-таварных фермаў
На рэалізацыю дзяржпраграмы было выдаткавана каля 3,5 трыльёнаў рублёў. Планавалася, што ў 2012 годзе рэканструююць да 1208 фермаў.
Аднак рэальна гэтая лічба склала толькі 723 фермы, ці 60% ад запланаванага аб'ёму.
МУС выявіў, што адна з фірмаў атрымала 410 мільёнаў рублёў на пастаўкі абсталявання для фермы на Гомельшчыне. Аднак абавязацельствы не выканала, а грошы пералічыла падкантрольнай фірме, якая размешчаная ў... Эстоніі.
Падобнае парушэнне было выяўлена і ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Калі ў першым выпадку распачалі крымінальную справу, дык у гэтым абмежаваліся спагнаннем кампенсацыі нанесеных стратаў, паведамляе "Ежедневник".
Фота — bymedia.net