Музей гісторыі Магілёва зноў збірае грошы на кнігу

З гэтай мэтай музей гісторыі Магілёва звярнуўся да прадпрыемстваў і арганізацый. Як распавёў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў, збор сродкаў спецыяльна не аб'яўляецца сярод грамадзян, каб не ператварыць падобныя акцыі ў “нейкі серыял”. На гэты раз неабходна за два месяцы сабраць 15 тысяч еўра.

"Мы можам зараз гэтую справу праігнараваць, палічыўшы, што хопіць грошы збіраць. Альбо ўсё ж выкупіць кнігу ў прыватнага калекцыянера, сабраўшы грошы. Я думаю, справа гонару для нас ісці другім шляхам -- спрабаваць гэтую кнігу выкупіць", -- расказаў Аляксей Бацюкоў Еўрарадыё.

Нагадаем, што раней, дзякуючы збору сродкаў, за 45 тысяч долараў быў выкуплены Статут ВКЛ 1558 году.