Музей Максіма Багдановіча ў Гродне затапілі суседзі зверху (фота)
Па словах музейных работнікаў, вада з жылой кватэры над музеем не кропала, а проста лілася.
Як піша "Гродзенская праўда", ад патопу пацярпела зала "Літаратурна-грамадскі рух канца XIX — пачатку XX стагоддзя". Вада пашкодзіла столь, абклееныя шпалерамі сцены, падлогу з ДСП.
Дырэктар музея Святлана Рапецкая больш за ўсё перажывае, што вада магла знішчыць самыя каштоўныя экcпанаты. Напрыклад, сапраўдную фатаграфію мамы Максіма Багдановіча — Марыі Апанасаўны.
Жыхар кватэры №5 Мікалай Навіцкі, які затапіў музей, ад кампенсацыі матэрыяльнай шкоды не адмаўляецца. Праўда, цалкам віны за сабой мужчына не прызнае. Як выявілася, прычынай затаплення стаў парваны шланг на зліўным бачку. Адбыцца такое, лічыць мужчына, магло толькі з-за павышанага ціску ў шлангу.

Фота — "Гродзенская праўда"