Мужчына абрабаваў фірму, дзе працаваў, і інсцэніраваў ўзлом (фота)
Здарэнне адбылося ў Мінску.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, 57-гадовы служачы па дарозе дахаты заўважыў, што забыўся на працы партманэт і вырашыў вярнуцца. У офісе ён убачыў, што сейф начальніка аказаўся незачынены. Мужчына забраў буйную суму грошай і вырашыў інсцэніраваць узлом. Для гэтага ён манціроўкай вырваў са сцяны сейф, узламаў шклопакет і раскідаў дакументы.
Скрадзеныя 16 тысяч долараў зламыснік закапаў. Ужо праз тыдзень праваахоўнікі высветлілі, хто насамрэч быў злодзеем, мужчыну затрымалі.
Фота — guvd.gov.by