Мужчына атрымаў 17 год турмы за забойства 5-месячнага дзіця
24 чэрвеня ў Баранавічах асудзілі 32-гадовага мужчыну, які забіў 5-месячную дзяўчынку.
Трагедыя адбылася ў верасні мінулага года. Асуджаны разам з бацькам дзіця распіваў спіртное ў кватэры. Там таксама знаходзілася бабуля дзяўчынкі, але яе маці дома не было. Пасля застолля позна ўвечары дарослыя заснулі, а дзіця пачало плакаць. Нецвярозы госць спачатку спрабаваў супакоіць дзяўчынку, а потым пачаў жорстка збіваць яе. Гэта і стала прычынай смерці дзіця.
Мужчыну асудзілі на 17 год калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БелаПАН.