Мужчына забраў мабільны тэлефон у трохгадовага хлопчыка і збег
Здарэнне адбылося ў Гомелі.
Дзеці гулялі на лесвічнай пляцоўцы, калі да іх падышоў невядомы і забраў "мабільнік". Зламыснік уцёк, але міліцыя высветліла, што мабільны тэлефон у хлопчыка адабраў 24-гадовы мужчына, ён затрыманы. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net