Мужчыну, які катаваў сваю маці, на паўгода адправілі за краты

У стане алкагольнага ап'янення ён біў жанчыну і патрабаваў грошы. Маці доўга цярпела, але ў студзені сёлета, калі пасля чарговага збіцця ледзьве не памерла, паскардзілася ў міліцыю. Экспертыза засведчыла, што яе сын псіхічна здаровы. Акрамя арышту ён мусіць прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net