Мужчыну, якога збіў таварны цягнік, могуць аштрафаваць на мільён

27-гадовы жыхар Вілейкі быў збіты грузавым цягніком Маладзечна — Полацк. Ён стаяў на пероне і моцна хістаўся з боку ў бок. Машыніст, заўважыўшы мужчыну, пачаў спыняць цягнік і падаваць гукавыя ды светлавыя сігналы. Аднак той ніяк не рэагаваў. На шчасце, мужчыну не зацягнула пад колы, а адкінула ў бок.

У выніку, ён атрымаў лёгкія пашкоджанні і адмовіўся ад шпіталізацыі. Пацярпелы быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення. Цяпер яму пагражае штраф да 1 мільёна рублёў, інфармуе БЕЛТА.

Фота: 3dnews.ru