Мядзведзеў не павіншаваў удзельнікаў “Славянскага базара”
Аб гэтым паведамляе афіцыйнае агенцтва БЕЛТА.
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў не накіраваў віншаванне ў сувязі з адкрыццём юбілейнага ХХ фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Традыцыйна ў папярэднія гады прэзідэнты Расіі і Украіны накіроўвалі віншаванні гасцям і ўдзельнікам фестывалю. Але ў гэтым годзе віншаванне дайшло толькі ад прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.