Мядзведзеў узаконіў гастарбайтэраў з Беларусі і Казахстана

Зараз працадаўца ў Расіі зможа запрашаць іх на працу, абыходзячы працэдуру атрымання дазволу і без уліку штогадовых квот. Дазвол на працу таксама не прыйдзецца атрымліваць самім мігрантам, паведамляе РБК.

Акрамя таго, яны будуць вызваленыя ад пастаноўкі на ўлік, а тэрмін іх знаходжання на тэрыторыі Расіі будзе роўны тэрміну дзеяння працоўнага дагавора.