Мытнікі затрымалі кіроўцу-расіяніна з корцікам, шашкай і кінжаламі
Незадэклараваную халодную зброю знайшлі ў рэйсавым аўтобусе, які ехаў з Украіны ў Расію.
Як паведамляе БЕЛТА, падчас агляду аўтобуса мытнікамі і памежнікамі спачатку ў спальным аддзяленні для адпачынку кіроўцаў выявілі корцік і чатыры кінжалы, пасля знайшлі і шашку з ножнамі. Кіроўца, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі, прызнаўся, што кантрабанда належыць яму. Халодная зброя, якая каштуе каля 10 тысяч долараў, найхутчэй будзе канфіскаваная.
Фота — gold-legion.ru