МЗС абвяргае звесткі пра пастаўкі зброі ў Пакістан

З такой заявай для БЕЛТА выступіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Па яго словах, Беларусь выконвае ўсе свае абавязанні ў адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам. 


Нагадаем, звесткі пра тое, што Беларусь пастаўляе зброю пакістанскім групоўкам, з'явіліся ўчора. Гэта вынікала з дакументаў, апублікаваных хакерскай групай Anonymous, якая ўзламала серверы італьянскай кіберпаліцыі. 


Па словах Савіных, публікацыя з'яўляецца поўнай дэзінфармацыяй. Дыпламат кажа, што для надання ёй праўдападобнасці скарыстаны набор не злучаных паміж сабой матэрыялаў. Пры гэтым нібыта ўжытыя электронныя тэхналогіі фальсіфікацыі тэксту для падтасоўкі зместу.