МЗС Беларусі: Праграма "Ўсходняе партнёрства" губляе сваю прывабнасць
Андрэй Савіных: "Мы спадзяемся, што ў арганізатараў хопіць палітычнай волі давесці справу да лагічнага завяршэння".
Праграма "Ўсходняе партнёрства" губляе сваю прывабнасць. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА пра перспектывы гэтай ініцыятывы.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС са шкадаваннем канстатаваў, што "пасля больш чым двух гадоў гутарак мы не бачым якога-небудзь адчувальнага прагрэсу". "Змушаны канстатаваць, што ідэя праграмы выпустошваецца і губляе сваю прывабнасць. На палітычным узроўні мы працягваем спробы накіраваць агульныя высілкі ў рэчышча канструктыўнага ўзаемадзеяння", - адзначыў Андрэй Савіных.
"Мы спадзяемся, што ў арганізатараў хопіць палітычнай волі давесці справу да лагічнага завяршэння на аснове прадэклараваных прынцыпаў. У адваротным выпадку нашы сумесныя высілкі апынуцца выдаткаванымі марна", - заявіў начальнік кіравання інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі.