МЗС Беларусі: У рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ нічога новага

Нагадаем, яна была прынятая 7 ліпеня на сесіі ПА АБСЕ ў Манака. Сярод іншага, яна заклікае ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітычных зняволеных. Таксама Парламенцкая асамблея просіць Міжнародную хакейную федэрацыю перанесці чэмпіянат-2014 у іншую краіну.

"Гэта шараговы выпадак. Такія рэзалюцыі прымаюцца, і не толькі па Беларусі", — цытуе БЕЛТА словы прадстаўніка МЗС.