МЗС Беларусі задаволены выбачэннямі кіраўніцтва ААН

Міністэрства замежных спраў Беларусі з задавальненнем успрыняло выбачэнні кіраўніцтва ААН, якія былі накіраваны ў адрас беларускага боку. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 3 сакавіка каментары прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных.

"Мы гатовыя разглядаць ілжывыя абвінавачанні, якія з'явіліся на адрас Рэспублікі Беларусь аб парушэнні санкцый Рады бяспекі як выпадковую і ненаўмысную памылку. Мы таксама разлічваем на поўнае выключэнне падобных памылак у будучыні", — адзначыў ён.

Савіных падкрэсліў, што Беларусь разглядае Раду бяспекі ААН у якасці ключавога элемента глабальнай сістэмы міжнароднай бяспекі, паведамляе БелаПАН.