МЗС: Гатоўнасць Беларусі да дыялогу з Еўропай застаецца нязменнай

Гатоўнасць Беларусі да канструктыўнага дыялогу з Еўропай застаецца нязменнай. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы карэспандэнту БЕЛТА рашэнне ўрадаў Германіі і Эстоніі адмяніць для беларусаў консульскі збор за нацыянальныя візы.

"Мы пазітыўна ўспрымаем гэтыя крокі, як, зрэшты, і любыя іншыя, накіраваныя на развіццё кантактаў паміж нашымі краінамі, - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС. - Мы не змяняем гэту пазіцыю нават сёння, калі Еўропа імкнецца перапыніць дыялог на ўрадавым узроўні і прымае рашэнні, якія паглыбляюць падзельныя лініі на еўрапейскім кантыненце".