МЗС называе пашырэнне "спісу неўязных" імітацыяй дзеянняў

Па словах Савіных, якія перадае БелаПАН, Еўрасаюз не мае ніякай рацыянальнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і супакойвае сябе імітацыяй дзеянняў. Само па сабе гэта рашэнне не мае ніякага значэння, адзначыў чыноўнік.

На думку прэс-сакратара, пасля "відавочнага палітычнага фіяска антыбеларускіх ініцыятыў" на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве хібнасць дзеянняў ЕС "проста кідаецца ў вочы". Савіных заявіў, што рана ці позна Еўрасаюзу давядзецца разарваць заганнае кола і вярнуцца да звычайнага дыялогу.

Нагадаем, сёння спіс неўязных у Еўрасаюз асобаў папоўнілі яшчэ 16 беларускіх чыноўнікаў.