МЗС не каментуе замежныя звароты наконт смяротнай кары

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, пазіцыя Беларусі па смяротным пакаранні добра вядомая, і якіх-небудзь дадатковых каментароў не патрэбна.

Гэтак дыпламат пракаментаваў заява Савета Еўропы, які асудзіў смяротны прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Нагадаем, генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ерн Ягланд заклікаў беларускія ўлады адмяніць смяротны вырак.

Нагадаем, што Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) абяцала вярнуць Беларусі статус спецыяльна запрошанага сябра пры ўмове адмены смяротнай кары і мараторыя на яе. Савіных не стаў казаць, як паўплывае рашэнне беларускага суда на адносіны з ПАСЕ. Па яго словах, "гэтае пытанне было б лепш адрасаваць адпаведным структурам парламента".

Дарэчы, растрэльны прысуд Вярхоўнага суда асудзілі таксама Еўрасаюз і іншыя міжнародныя структуры. У іх заявах спецыяльна падкрэслівалася: Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе дагэтуль ужываецца смяротная кара.