МЗС Расіі: Брэўс і Гапонаў не разумеюць, за што іх судзяць

Пра гэта сёння паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч, перадае РІА Навіны.

Нагадаем, суд Маскоўскага раёна Мінска 22 лютага пачаў судовы працэс у дачыненні  грамадзян Расіі Брэўса і Гапонава. Аднак у сувязі з неабходнасцю перакваліфікацыі абвінавачвання па хадайніцтве пракурора быў абвешчаны перапынак да 1 сакавіка.

"Нельга не бачыць, што матываваныя абвінавачванні супраць нашых грамадзян так дагэтуль і не высунутыя, па крайняй меры, адвакаты і самі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў дагэтуль не разумеюць, за што іх судзяць. У гэтай сувязі мы вельмі спадзяемся, што беларускія судовыя органы змогуць непрадузята падысці да разгляду гэтай справы і вынесці справядлівае рашэнне", - сказаў Лукашэвіч.