МЗС шкадуе, што місія АБСЕ не здолела пазбегнуць палітызаваных ацэнак
І вітае “збалансаваную і аб’ектыўную ацэнку місіі СНД, якая правяла значную працу па маніторынгу выбарчаша працэса ў Беларусі”.
Ведамства Уладзіміра Макея адрэагавала на ацэнкі, якія далі выбарам міжнародныя назіральнікі. Высновы, якія зрабіла місія АБСЕ, “не маюць наўпростага дачынення да выбарчага працэсу”, ― каментуе прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Разам з тым, у знешнепалітычным ведамстве адзначаюць гатовасць еўрапейскай місіі ўзаемадзейнічаць з Беларуссю, “што адпавядала б нашым агульным інтарэсам”.
Поўны тэкст каментару размешчаны на сайце МЗС.
Фота: www.belarus.by.