МЗС заяўляе, што Беларусь не дапамагае Ірану ў абыход санкцый ААН

Пра гэта заявіў агенцтву БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Гэтак ён пракаментаваў інфармацыю, быццам Беларусь у абыход санкцый ААН дапамагала Ірану атрымаць абсталяванне для ядзернай энергетыкі і стварэння балістычных ракет. Нагадаем, што такія публікацыі з'явіліся сёння ў інтэрнэце.

Па словах Савіных, на пачатку верасня Беларусь наведвала місія экспертаў ААН, якім далі вычарпальную інфармацыю па гэтых пытаннях. Эксперты пацвердзілі, што Беларусь выконвае ўсе міжнародных забавязанні.