На 13 лютага запланаваны запуск першага польскага спадарожніка
Яго сканструявалі студэнты Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэту пры дапамозе спецыялістаў з Цэнтру касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук.
Як паведамляе Радыё Свабода, запуск спадарожніка PW-Sat адбудзецца з касмадрому ў Францускай Гвінэі, які належыць Еўрапейскаму касмічнаму агенцтву. Ён не будзе рабіць здымкаў, бо асноўнае заданне — выпрабаванне новай сістэмы кантраляванага вываду спадарожніка з арбіты.