На 200-тысячнай купюры няма папярэджання аб адказнасці за падробку грошай
У Нацбанку кажуць, што гэта зроблена знарок. І надпісу “Падробка білетаў НБ РБ праследуецца па законе” не будзе і на наступных купюрах.
Незвычайную асаблівасць самай буйной купюры заўважылі чытачы баранавіцкай газеты Intex-press. У Галоўным упраўленні эмісійна-касавых аперацый Нацбанка паведамілі, што раней папярэджанне выкарыстоўвалася ў афармленні купюр, але цяпер падыход змяніўся.
Начальнік упраўлення Уладзімір Сокал кажа, што кожны прагрэсіўны чалавек разумее адказнасць за падробку грошай і наяўнасць або адсутнасць папярэджання на купюры ніякай ролі не адыгрывае. Па яго словах, на купюрах іншых краін такіх надпісаў таксама няма.