На ахову "непатрэбных" будынкаў выдаткавана 360 мільёнаў
У Баранавіцкім раёне зачыненыя і выстаўленыя на продаж некалькі будынкаў.
Гэта Міцкавіцкая і Скробаўская базавыя школы, а таксама Жамчужнінскі і Люшняўскі дзіцячыя садкі. Іх ніхто не набывае. Аднак іх, як і раней, ахоўваюць. Міцкавіцкую школу, напрыклад, ахоўваюць ужо некалькі гадоў.
У выніку вартаўнікам толькі ў 2011 годзе выплачана 360 мільёнаў рублёў, піша афіцыёзная баранавіцкая газета “Наш край”. Міжа тым, мясцовыя жыхары не ўпэўненыя, ці каштуюць увогуле гэтыя аб’екты такіх грошай.