На арганізатара Народнага схода ў Магілёве склалі пратакол
Кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца ў міліцыі.
Уладзімір Шанцаў сёння прыйшоў па позве ў міліцыю ў якасці сведкі, аднак праз нейкі час стаў абвінавачаным у арганізацыі масавага мерапрыемства.
Нагадаем, што ўчора яго дапыталі з нагоды Народнага схода, які праходзіў 8 кастрычніка ў Магілёве. Міліцыянтаў цікавілі падрабязнасці арганізацыі дадзенага мерапрыемства. Ён таксама запатрабаваў пратаколы з Народнага сходу.