На Аршанскім мясакамбінаце пачаліся звальненні з-за пажару
Ужо звольнілі галоўнага інжынера, галоўнага механіка і майстра механічнага ўчастку.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання плануе таксама разгледзець пытанне наконт далейшай працы цяперашняга гендырэктара камбіната. Гэта адбудзецца па выніках расследавання крымінальнай справы, пачатай пасля пажару, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, пажар у галерэі халадзільнага цэха камбіната адбыўся 24 траўня. На пажары загінулі чатыры работнікі прадпрыемства — трое мужчын і адна жанчына. Людзі проста не маглі выйсці з цэха, зачыненага звонку і атруціліся газамі. Крымінальная справа па пажары знаходзіцца на кантролі Генеральнай пракуратуры.