На аўтамагістралях уводзяць абмежаванне хуткасць у сувязі з надвор’ем
На аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі такія абмежаванні дзейнічаюць з 4 лютага.
Для легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў з агульнай масай не болей за 3,5 тоны ўсталёўваецца максімальная хуткасць руху не болей за 90 км/г, для астатніх транспартных сродкаў — не болей за 70 км/г, інфармуе БЕЛТА.
Гэта рашэнне выклікана тым, што пры нізкіх тэмпературах (20 градусаў марозу і ніжэй) для апрацоўкі пакрыцця дарог выкарыстоўваюцца іншыя матэрыялы, якія могуць зніжаць каэфіцыент счаплення. А гэта не дае бяспекі руху на вялікай хуткасці (да 120 км/г). “Белаўтадор” абяцае зняць абмежаванні хуткасці, як толькі пацяплее.