На бабруйчаніна, які расстраляў аўтобус, пачалі крымінальную справу

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося ўвечары 19 сакавіка. Жыхар Бабруйска страляў з траўматычнага пісталета па шыбах аўтобуса. Пры затрыманні малады чалавек паспрабаваў аказаць супраціў. У яго знайшлі пнеўматычны пісталет Макарава.

20-гадовы хлопец патлумачыў свае дзеянні моцнай агрэсіяй і жаданнем адпомсціць непрыяцелям. Калі злосць і крыўда дасягнулі кропкі кіпення, ён стаў без разбору страляць па транспарце, уяўляючы сваіх крыўдзіцеляў.

Фота — ura.ru