На Баранавіччыне пасеялі ярыну ў мерзлую глебу

Мясцовая раёнка ўжо адрапартавала, што сёлета пачалі сеяць на 10 дзён раней, чым летась. "Застрэльшчыкам" называюць сельгаспрадпрыемства "АграЭлітПрадукт": яно засеяла плошчу ў 18 гектараў.

Праўда, афіцыйныя журналісты сціпла прамаўчалі, што летась паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда праз аўкцыён падавалася маёмасць гэтага  прадпрыемства за даўгі. Прададзеныя былі пяць камплектаў аўтамабільных вагаў, камп'ютар за 378 тысяч рублёў, факс і нават калькулятары.